Грамадзянка Беларусі аштрафаваная ў Расеі за спробу падкупіць службовую асобу калоніі
23 кастрычніка, Позірк. Суд у Каўрове Уладзімірскай вобласці РФ аштрафаваў на 150 тыс. расійскіх рублёў (больш за 1,6 тыс. еўра) грамадзянку Беларусі за дачу хабару супрацоўніку папраўчай калоніі, дзе адбывае пакаранне яе сын, паведамляе “АиФ-Владимир“.
Адзначаецца, што жанчына перадала выканаўцу абавязкаў намесніка начальніка калоніі 200 еўра і прадукты харчавання, разлічваючы дамагчыся пераводу сына ў іншы атрад.
Паводле звестак выдання “Безформата“, крымінальную справу 51-гадовай беларускі расследаваў следчы аддзел Каўроўскага рэгіянальнага ўпраўлення Следчага камітэта РФ.
Сын жанчыны адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 6 у пасёлку Мелехава Каўроўскай муніцыпальнай акругі. Улетку 2026 года ён паскардзіўся ў лісце маці на ўмовы ўтрымання і папрасіў дапамагчы з пераводам у іншы атрад.
Паводле версіі следства, у ліпені жанчына прыйшла да в.а. намесніка начальніка калоніі на прыём. Пасля размовы яна набыла прадукты харчавання, алкаголь і іншыя напоі, якія склала ў пакет і разам з 200 еўра прынесла ў канцылярыю адміністрацыйнага корпуса. Супрацоўнік установы не ўзяў яго і паведаміў аб тым, што адбылося, у аддзел уласнай бяспекі рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП).
10 жніўня жанчына зноў прынесла пакет з прадуктамі і напоямі і перадала яго той жа службовай асобе, якая дзейнічала ў рамках аператыўнага мерапрыемства. Пасля гэтага жанчыну затрымалі супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі ўпраўлення ФСВП, да суда яна знаходзілася пад хатнім арыштам.
Агульная сума хабару, паводле звестак следства, перавысіла 27 тыс. расійскіх рублёў (амаль 300 еўра).
Адзначаецца, што на судзе беларуска прызнала віну.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

