Палітвязнямі прызнана яшчэ сем чалавек

13 ліпеня, Позірк. Аб прызнанні палітычнымі зняволенымі сямі чалавек паведаміў 13 ліпеня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У спіс уключаны змешчаныя пад варту Алена і Ігар Свірыдзенка, абвінавачаныя паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса, а таксама Павел Кучэрын, якому прад’яўлена абвінавачанне паводле арт. 368.
Палітвязнямі таксама прызнаныя асуджаныя Аляксандр Пелеш (прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі; арт. 130, 368, 369, 370, 391), Аляксей Ігнаценка (2,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ); арт.368, 369), Яўген Цімашук (два гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ; арт. 368), а таксама Аляксей Рамасюк (чатыры гады пазбаўлення волі; арт. 293).
Праваабаронцы заявілі, што лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых людзей палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў.
Яны зноў заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць палітычныя рэпрэсіі, дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя правапарушэнні і адмяніць артыкулы КК, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за абразу дзяржавы, службовых асоб і дзяржаўныя сімвалы.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна“, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва“, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
На 13 ліпеня ў Беларусі палітвязнямі прызнана 860 чалавек, аднак пацярпелых ад рэпрэсій значна больш.
Даведка “Позірку”:
ст. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
ст. 293 — масавыя беспарадкі;
361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
368 — абраза прэзідэнта;
369 — абраза прадстаўніка ўлады;
370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў;
391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

