Мінск 20:56

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 31 раёне

14 ліпеня, Позірк. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены 14 ліпеня ў 31 раёне Беларусі, сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Дзятлаўскі, Слонімскі, Зэльвенскі раёны Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Капыльскі, Слуцкі — Мінскай, Чэрыкаўскі, Слаўгарадскі — Магілёўскай, Брэсцкі, Пружанскі, Драгічынскі, Кобрынскі, Жабінкаўскі, Маларыцкі, Столінскі, Лунінецкі, Ганцавіцкі — Брэсцкай, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Калінкавіцкі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі, Жыткавіцкі — Гомельскай.

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і паліць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

У астатніх 87 раёнах Беларусі ў лясы можна хадзіць свабодна.

Падзяліцца: