Польшча выправадзіла грамадзяніна Узбекістана, асуджанага за арганізацыю нелегальнай міграцыі з Беларусі

14 ліпеня, Позірк. Грамадзянін Узбекістана, асуджаны за арганізацыю нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, высланы з Польшчы, паведаміла 14 ліпеня Памежная ахова гэтай краіны.
Супрацоўнікі памежнага ведамства ў Любліне затрымалі замежніка пасля вызвалення з папраўчай установы ў Замосце, дзе той адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
Як сцвярджаецца, мужчына арганізоўваў перавозку нелегальных мігрантаў ад польска-беларускай мяжы ўглыб краіны, атрымліваючы ад гэтага “значную фінансавую выгаду”. Улады прынялі рашэнне пра выправаджэнне замежніка, бо яго далейшае знаходжанне ў Польшчы было прызнанае пагрозай грамадскай бяспецы і грамадскаму парадку,
Паведамляецца, што грамадзяніна Узбекістана даставілі ў аэрапорт Варшавы, адкуль ён пакінуў тэрыторыю краіны. Яму забаронены ўезд у Польшчу на 10 год. Аналагічная забарона дзейнічае ў дачыненні да ўсіх дзяржаў Шэнгенскай зоны.
Аляксандр Лукашэнка 14 ліпеня падчас наведвання Аршанскага раёна (Віцебская вобласць) у чарговы раз выказаўся пра карысць запрашэння ў Беларусь працоўных мігрантаў з Узбекістана.
Напярэдадні ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць) Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі гатовыя прымаць на працу грамадзян Узбекістана, каб закрыць кадравыя патрэбы.
Прыязджаць у Беларусь з сем’ямі працоўным мігрантам з Узбекістана Лукашэнка прапанаваў на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Шаўкатам Мірзіёевым 9 ліпеня ў Мінску.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта паклікалі.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства



