Бяляцкі назваў закрыццё трох вядомых беларускіх брэндаў “чарговым крокам па русіфікацыі” краіны

14 ліпеня, Позірк. Праявай русіфікацыі Беларусі назваў практычна адначасовае спыненне працы трох вядомых брэндаў, звязаных з папулярызацыяй беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці, старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Гаворка пра брэнды адзення Honar, LSTR Adzieńnie і краму этнатавараў “Рагна”.
“Гэта сумныя і трывожныя звесткі, якія паказваюць, што наступ на беларускую культуру працягваецца ва ўсіх праяўленнях, — адзначыў Бяляцкі. — Гэтым разам чарга дайшла да нацыянальнага адзення і сімволікі. У гэты ж час працягваюць знішчацца беларускія кнігарні і выдавецтвы, беларускія кніжкі пастаянна ўносяцца ў “экстрэмісцкія спісы” — яны фактычна забароненыя на тэрыторыі Беларусі. Цяпер справа дайшла да адзення і прыкладнога мастацтва”.
“Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі, які праводзіцца рукамі беларускіх уладаў. Вядома, гэта праграма знішчэння ўсяго беларускага, якая працягваецца больш за 200 гадоў. Так рэжым паказвае сваю несамастойнасць і поўную залежнасць ад імперскіх наратываў, як у галіне прыкладнога мастацтва, так і ўсяго, што звязана з візуалізацыяй беларускай культуры.
У такіх умовах варта супраціўляцца гэтаму і бараніць сваё ўсімі магчымымі формамі”, — падкрэсліў праваабаронца.
На мінулым тыдні брэнд сучаснага беларускага адзення Honar абвясціў на сваіх старонках у сацыяльных сетках пра тое, што завершыць працу 19 ліпеня. Праз некалькі дзён пра спыненне дзейнасці паведамілі стваральнікі брэнда LSTR Adzieńnie, хаця незадоўга да гэтага каманда прадставіла новую калекцыю, прысвечаную Купаллю.
Закрылася крама этнатавараў “Рагна”, якая прапрацавала 13 гадоў на вул. Сухой у Мінску. Паводле інфармацыі “Вясны”, гэта была першая такая пляцоўка ў краіне.
Праваабаронцам стала вядома, што ўладальніка адной з крам затрымлівалі сілавікі — для допыту “праз публікацыі ў сацыяльных сетках і кантакты”. Паведамляецца, што яго адпусцілі пасля патрабавання закрыць бізнэс.
“Вясна” адзначыла, што згаданыя праекты на працягу многіх гадоў выпускалі адзенне і сувеніры з беларускай сімволікай і матывамі, а таксама супрацоўнічалі з майстрамі народных рамёстваў. Амаль адначасовае закрыццё праваабаронцы назвалі “балючым ударам па лакальнай супольнасці і стала чарговым прыкладам выціскання незалежнага беларускага бізнесу і нацыянальнага складніка з публічнай прасторы”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



