Мінск 13:17

Пазыкі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на 15% — даныя Белстата (падрабязна)

14 ліпеня, Позірк. У студзені — траўні 2026 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,9% (год таму — 8,2%), рэнтабельнасць продажаў — 6,5% (6,8%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Дэбіторская запазычанасць (пазыкі прадпрыемствам) на 1 чэрвеня вырасла да 110,6 млрд рублёў (94,3 млрд; +17,3%), у тым ліку пратэрмінаваная — 12,5 млрд (10,9 млрд; +14,7%).

Крэдыторская запазычанасць (пазыкі прадпрыемстваў) — 128,7 млрд (112,1 млрд; +14,8%), у тым ліку пратэрмінаваная — 13,5 млрд (12,9 млрд; +4,7%).

Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 чэрвеня 2026 года склала 68 млрд 245,2 млн рублёў — на 11,6% больш, чым на аналагічную дату 2025-га (61 млрд 134,9 млн), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацбанка. Пратэрмінаваная запазычанасць склала 446,6 млн рублёў (зніжэнне ў 2 разы).

3 кастрычніка 2023 года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па “дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што недзе плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — сказаў ён.

Паводле слоў палітыка, у Нацбанку і “спадарожных структурах” працуе “не адна тысяча” супрацоўнікаў. “Таму давайце разам з урадам займайцеся і пачынайце працаваць, калі можаце. А на гэтую тэму, зноў жа, больш размоў быць не можа”, — падкрэсліў Лукашэнка.

За траціну 2026 года доля стратных арганізацый вырасла па ўсёй Беларусі

25 чэрвеня, Позірк. У студзені — красавіку 2026 года ў Беларусі ў гадавым вымярэнні вырасла ўдзельная вага стратных арганізацый, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У цэлым па краіне гэты індыкатар павялічыўся на 4,9 працэнтнага пункта (з 20% …
Падзяліцца: