На патрабаванне Варшавы за мінулы тыдзень Польшу пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шесть — прымусова

14 ліпеня, Позірк. З 6 па 12 ліпеня больш за 190 замежных грамадзян пакінулі Польшчу па патрабаванні ўладаў, вынікае з інфармацыі Памежнай аховы гэтай краіны.
Тэрыторыю Польшчы добраахвотна пакінулі 28 грамадзян Беларусі, прымусова — 6 (Украіны — 31 добраахвотна, 32 прымусова; Расіі — 13 добраахвотна; Калумбіі — 8 прымусова).
“Сярод замежных грамадзян, у дачыненні да якіх рашэнні пра абавязак вярнуцца (перамясціцца з Польшчы ў краіну паходжання або іншую краіну, куды дазволены ўезд. — “Позірк“.) выкананыя прымусова, былі асобы, асуджаныя, у прыватнасці, за крадзяжы, махлярства, крымінальна каральныя пагрозы, парушэнне цялеснай недатыкальнасці, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, замах на забойства, а таксама ўзломы і крадзяжы са ўзломам. Значная частка з іх несла пагрозу для грамадскай бяспекі і грамадскага парадку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праведзены “Позіркам“ аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за папярэднія 28 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула звыш 5 тыс. чалавек, з якіх сама меней 470 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 432, прымусова — мінімум 38).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне Варшавы за мінулы тыдзень Польшу пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шесть — прымусова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка

