Актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў

13 ліпеня, Позірк. Актыўнасць мігрантаў з трэціх краін, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь, найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз масіва аператыўных звестак памежных службаў суседніх дзяржаў ЕС.
За 12 дзён ліпеня яны зафіксавалі 1.188 спробаў пераходу на сваю тэрыторыю — адпаведна на 24,7%, 28,6% і 52,5% больш, чым за тыя ж перыяды чэрвеня (953), траўня (924) і красавіка (779).
У першыя 12 дзён сакавіка спробаў было менш у 36 разоў (33), лютага — у 594 разы (2), студзеня — у 49,5 разы (24), снежня мінулага года — у 4,8 раза (245), лістапада — у 1,9 раза (626).
Больш спробаў апошні раз было ў першыя 12 дзён кастрычніка — 1.605 (на 35,1%).
На долю Латвіі з пачатку ліпеня прыпала 93,1% усіх спробаў парушэння мяжы мігрантамі (1.106). Гэтая краіна фіксуе актыўнасць нелегалаў ля сваёй мяжы з Беларуссю 110 дзён запар (з 25 сакавіка).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



