У Польшчы затрыманы беларус са 150 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт, схаваных у рулонах руберойду

Відэа: прэс-служба НПА Польшчы / стоп-кадр: "Позірк"
25 жніўня, Позірк. Пра затрыманне 40-гадовага беларускага грамадзяніна, які спрабаваў правезці ў Польшчу больш за 150 тыс. пачак нелегальных цыгарэт, паведамляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя гэтай краіны.
Кантрабанда была выяўленая ў грузавіку, які, паводле дакументаў, перавозіў рулоны руберойду. Пасля рэнтгенаўскага сканавання супрацоўнікі мытна-падатковай службы ў Баброўніках правялі агляд і знайшлі цыгарэты, схаваныя ўнутры рулонаў.
Арыентавальны рынкавы кошт тытунёвай прадукцыі складае 3 млн злотых (813 тыс. долараў).
У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа. На падставе хадайніцтва пракурора суд накіраваў падазраванага пад часовы арышт.
Паведамляецца, што беларусу пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


