Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады: Лёс незалежнай Беларусі вырашаецца таксама на фронце ва Украіне

25 жніўня, Позірк. Пра сувязь лёсу незалежнай беларускай дзяржавы з вынікам вайны Расіі супраць Украіны гаворыцца ў звароце міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады “За дэмакратычную Беларусь” з нагоды 35-й гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона.
У дакуменце 25 жніўня называецца “Днём незалежнасці Беларусі”.
“Сёння лёс незалежнай Беларусі вырашаецца таксама на фронце ва Украіне”, — падкрэсліла дэпутацкая група. Аўтары звароту адзначылі, што беларускія добраахвотнікі ў складзе Сіл абароны Украіны “са зброяй у руках змагаюцца супраць расійскага імперыялізму, абараняючы не толькі Украіну, але і будучыню свабоднай Беларусі”.
Украінскія дэпутаты заявілі, што сёння суверэнітэт Беларусі “сістэмна знішчаецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і залежнасцю ад Расійскай Федэрацыі”.
“Беларусь ператвораная ў ваенны плацдарм для расійскай агрэсіі супраць Украіны, а яе тэрыторыя выкарыстоўваецца супраць суседніх дзяржаў”, — гаворыцца ў звароце.
Дэпутацкае аб’яднанне заявіла, што ўлады ў Мінску “паслядоўна знішчаюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць”, грамадзян краіны пераследуюць за выкарыстанне гістарычнай і нацыянальнай сімволікі ды палітычныя погляды.
Асобна парламентарыі пракаментавалі апошнія выпадкі вызвалення беларускіх палітвязняў, заявіўшы, што гэтыя крокі не азначаюць спынення рэпрэсій.
“Вызваленне сотняў людзей не скасоўвае самой сістэмы рэпрэсій: палітычныя пераследы працягваюцца, а беларусаў і надалей пазбаўляюць волі за права адкрыта выступаць супраць дыктатуры”, — гаворыцца ў дакуменце.
Будучую Беларусь украінскія дэпутаты бачаць як “суверэнную, дэмакратычную і еўрапейскую краіну, свабодную ад дыктатуры і знешняга кантролю”.
“Верым, што над Мінскам зноў будзе лунаць бел-чырвона-белы сцяг, палітычныя вязні вернуцца дадому, а беларускі народ зможа святкаваць сваю незалежнасць у свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве”, — адзначылі аўтары звароту.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. 19 верасня таго ж года БССР атрымала назву Рэспубліка Беларусь.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



