Мінск 14:40

У Гомельскай вобласці 16 ліпеня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва

Ілюстрацыйнае фота: news9.com

13 ліпеня, Позірк. “Штомесячная тэхнічная праверка электрасірэннага абсталявання з запускам электрасірэн” пройдзе 16 ліпеня ў Гомельскай вобласці, паведамляе тэрытарыяльнае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Паважаныя грамадзяне, захоўвайце спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — папярэдзіла ведамства.

Папярэдні раз сістэму апавяшчэння насельніцтва ў рэгіёне, які мяжуе з Расіяй і Украінай, правяралі 18 чэрвеня (праверка прайшла ў Гомелі і Гомельскім раёне). Да таго — 28 траўня, 16 красавіка, 19 сакавіка, 26 лютага і 22 студзеня.

Часцей за ўсё сістэму апавяшчэння правяраюць у Брэсцкай вобласці, што мяжуе з Украінай і Польшчай. У 2026 годзе гэта адбывалася 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня і 14 ліпеня.

26 сакавіка была праведзеная агульнарэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння.

У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.

Падзяліцца: