Кіраўнік дыппрадстаўніцтва Германіі ў Мінску: Нямецкая брыгада ў Літве павінна абараніць Балтыю ў выпадку нападу з беларускай тэрыторыі

12 ліпеня, Позірк. Размяшчэнне брыгады нямецкага бундэсвера ў Літве ў 2027 годзе заклікана абараніць Балтыю ў выпадку нападу з беларускай тэрыторыі. Пра гэта заявіла павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аўс дэм Зіпен у відэакаментары, які апублікавала дыппрадстаўніцтва ФРГ у рамках праекта, які мае на мэце растлумачыць беларусам пазіцыю афіцыйнага Берліна па пытаннях палітыкі, найперш у сферы бяспекі.
“Праз Расію мір у Еўропе пад пагрозай. Гэта паказала агрэсіўная расійская вайна супраць Украіны. І гэта адчуваюць людзі як у Германіі, так і ў Балтыі. І брыгада — ахоўная рэакцыя на гэта. Брыгада колькасцю блізу 5 тыс. жаўнераў бундэсвера будзе размешчаная на працяглы перыяд у 2027 годзе ў Літве, у двух розных пунктах“, — сказала аўс дэм Зіпен.
Адказваючы на пытанне, што гэта значыць для Беларусі, дыпламат заявіла: “Брыгада павінна стрымліваць агрэсараў і ў выпадку нападу, вядома, абараніць нашых балтыйскіх саюзнікаў па НАТО. І гэта тычыцца таксама нападу з беларускай тэрыторыі. Бяспека Літвы і бяспека Германіі, з нашага пункту гледжання, звязаныя непарыўна. І з нямецкага пункту гледжання, гэтая брыгада — важны унёсак у мір, бяспеку і стабільнасць ва ўсім рэгіёне“.
45-я танкавая брыгада бундэсвера “Літва”, стварэнне якой пачалося ў красавіку 2025 года, павінна быць размешчаная ў Руднінкаі (на поўдзень ад Вільнюса, на палове шляху да мяжы з Беларуссю, адлегласць ад яе 11 км) і Рукле (30 км на паўночны ўсход ад Каўнаса, каля 140 км ад літоўска-беларускай мяжы).
26 верасня 2024 года, выступаючы ў Сейме Літвы, міністр абароны ФРГ Барыс Пісторыус заявіў, што гэтая балтыйская краіна шмат гадоў сутыкаецца з “прамой, страшнай пагрозай з боку Расіі і Беларусі“.

- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСям’я беларусаў звярнулася ў КС Грузіі з просьбай прызнаць неканстытуцыйнымі нормы закона аб міжнароднай абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапалкі ўвайшлі ў лік лідараў па падаражэнні ў першай палове 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


