За пяць месяцаў 2026 года ў Дзяржынскім раёне сем работнікаў атрымалі цяжкія траўмы на вытворчасці

13 ліпеня, Позірк. У студзені — траўні 2026 года на тэрыторыі Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) зафіксавана 14 выпадкаў траўматызму на вытворчасці, “у тым ліку сем такіх, што прывялі да цяжкіх траўмаў”, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Як паказала праверка, няшчасныя выпадкі з цяжкімі траўмамі адбыліся ў выніку “парушэння работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, лакальных нарматыўных прававых актаў па ахове працы”, а таксама “невыканання кіраўнікамі і спецыялістамі прадугледжаных заканадаўствам абавязкаў па забеспячэнні аховы працы”.
У рамонтных майстэрнях машынна-трактарных двароў аграпрадпрыемстваў раёна былі зафіксаваныя факты “загрувашчвання рабочых памяшканняў вытворчымі адкідамі, інструментам, які не выкарыстоўваўся, і ломам металу”.
“Работнікі рамантавалі тэхніку без выкарыстання прадпісанага спецадзення і неабходных ахоўных сродкаў, <…> супрацьадкатных упораў. Складовыя часткі буйнагабарытнай тэхнікі складаліся на драўляных падстаўках”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, выяўлены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. У працоўных памяшканнях не было першасных сродкаў пажаратушэння, дапускалася эксплуатацыя “цеплагенеравальнага апарата незавадской вытворчасці”.
Пракурор раёна прадпісаў “зрабіць неадкладныя захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў, забяспечыць здаровыя і бяспечныя ўмовы для работнікаў”.
У красавіку 2026 года намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў траўматызм на вытворчасці ў Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле яго слоў, у 2025-м зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
Паводле даных Мінпрацы, асноўны фактар траўматызму — недапрацоўка наймальніка (недастатковая падрыхтоўка працоўных месцаў, адсутнасць распрацаваных інструкцый, навучання ды інш.).

- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год скарацілася на 3,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар з'яўляецца аўтсайдэрам у ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


