Рыжанкоў абвінаваціў Украіну і заходніх суседзяў у мілітарызацыі, ЕС — ва ўхіленні ад вырашэння пытанняў еўразійскай бяспекі

10 лістапада, Позірк. Беларусь не збіраецца “дзейнічаць люстранымі метадамі” на фоне мілітарызацыі, якая адбываецца вакол яе, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 10 лістапада ў Маскве на Міжнародным форуме забеспячэння калектыўнай бяспекі.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць расійскае агенцтва ТАСС, такая мілітарызацыя — гэта “шлях у нікуды”, а Мінск “мае на што траціць грошы” — напрыклад, на сацыяльныя праграмы і інфраструктуру. Чыноўнік сцвярджае, што мілітарызацыя Еўропы стала прычынай “сацыяльных узрушэнняў, якія сёння выводзяць сотні тысяч грамадзян Еўрапейскага саюза на вуліцы”.
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што суседнія дзяржавы — Польшча, Украіна і краіны Балтыі — актыўна ўзбройваюцца “на шкоду ўласнаму насельніцтву”. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь не ігнаруе пытанні бяспекі, аднак укладае грошы ў мірныя праекты.
“На падставе дагавора [аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй] мы разлічваем на [падтрымку РФ], а Расія гарантуе падтрымку бяспекі Беларусі ўсім наяўным арсеналам, уключаючы і ядзерную зброю. І гэта, уласна кажучы, найважнейшы кампанент забеспячэння нашага суверэнітэту. Той жа [ракетны комплекс] “Арэшнік”, тактычная ядзерная зброя, што размешчаная ў Беларусі, служыць гэтай мэце”, — сказаў ён.
Чыноўнік анансаваў хуткае правядзенне ў Беларусі першага раўнда кансультацый па “Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі”.
“Хацеў бы таксама звярнуць увагу, што зусім хутка, у снежні, мы ў сябе ў Беларусі арганізуем першы раўнд кансультацый тых краін, якія падтрымалі Беларусь і Расію ў пытанні распрацоўкі вось гэтай хартыі, — адзначыў міністр. — Запрашаю, карыстаючыся выпадкам, прадстаўнікоў усіх дзяржаў, якія тут прысутнічаюць і падзяляюць прынцыпы нашай хартыі”.
“Выбудоўваючы наогул бяспеку ў нашым Еўразійскім рэгіёне, даводзіцца канстатаваць, што сёння нам даводзіцца, у прынцыпе, гэтым займацца пакуль без актыўнага ўдзелу краін Еўрапейскага саюза”, — дадаў ён.
Палітыка “самаізаляцыі гэтых краін”, паводле слоў Рыжанкова, не дазваляе актыўна ўцягваць ЕС у праектаванне еўразійскай бяспекі — пакуль. “Як нам уяўляецца, тыя працэсы, досыць крызісныя, якія сёння адбываюцца ў Еўропе, яны прымусяць рана ці позна краіны Еўрапейскага саюза звярнуцца да нашай агульнай тэмы”, — лічыць ён.
Мінск адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны. Поўнамаштабнае ўварванне ў лютым 2022 года адбылося ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, а прадпрыемствы беларускага вайскова-прамысловага комплексу цяпер актыўна працуюць на патрэбы абароннай прамысловасці РФ.
Пры гэтым прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі актыўна прасоўваюць ідэю адзінай еўразійскай бяспекі. На пачатку лістапада ў Мінску адбыўся ўжо чацвёрты штогадовы форум па гэтай тэматыцы.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць здзейсненых падлеткамі "экстрэмісцкіх" злачынстваў ад пачатку года знізілася на 21% — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДоля продажаў айчынных тавараў нязначна павялічылася, але ўсё яшчэ не дацягвае да планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка

