Мінск 14:27

Лукашэнка другі дзень запар даказвае карысць ад запрашэння ў Беларусь працоўных мігрантаў з Узбекістана

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

14 ліпеня, Позірк. Пра карысць запрашэння ў Беларусь працоўных мігрантаў з Узбекістана Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся 14 ліпеня падчас наведвання Аршанскага раёна (Віцебская вобласць)

Паводле інфармацыі яго прэс-службы, у паездцы палітыка суправаджаў хакім Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбек Абдурахманаў.

Заяўлена, што планы па супрацы — у галіне “інвестыцый у розныя сферы”, “запрашэння на працу ў Беларусь грамадзян Узбекістана” — рэалізуюцца ў развіццё яго дамоўленасцяў з прэзідэнтам гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі Шаўкатам Мірзіёевым.

“Я паабяцаў прэзідэнту [Мірзіёеву], што мы гэта зробім. Нам гэта выгадна, — заявіў Лукашэнка. — Такім чынам атрымае развіццё Віцебская вобласць. Мы будзем па-братэрску працаваць! Можаце не сумнявацца”.

“Мы маем у вёсках больш-менш нармальнае жыллё. Разам прывядзем у парадак. І тое, што будзем будаваць, будзем будаваць для людзей. Узбекі, беларусы — розніцы не будзе”, — дадаў ён.

Падкрэсліваецца, што ўзбекскіх грамадзян “плануецца прыцягваць не толькі ў сферу сельскай гаспадаркі, але і ў будаўніцтва, прамысловасць, сферу паслуг”.

Напярэдадні ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць) Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі гатовыя прымаць на працу грамадзян Узбекістана, каб закрыць кадравыя патрэбнасці.

“Прынятае рашэнне пра тое, каб выпрацаваць сістэму і запрашаць у краіну з боку людзей, — сказаў ён. — Украінцы паехалі, расіяне многія едуць да нас працаваць. Цяпер мы вялі перагаворы з Шаўкатам Мірзіёевым, я яму прапанаваў. Мы маем сістэму: амбасада вызначае ў першым набліжэнні, каго можна, каго нельга. І тут кіраўнік [прадпрыемства] павінен вызначыць, колькі яму трэба чалавек, па якіх спецыяльнасцях. І ён выбірае сабе”.

Заявіўшы, што ў Беларусі “часам не хапае людзей, а часам не хочуць працаваць”, Лукашэнка адзначыў наступнае: “Без найму з боку працоўнай сілы мы не абыдземся”.

“Прыязджайце, апрацоўвайце зямлю, плаціце падаткі (усё як мае быць), і мы вам прадаем гэтую прадукцыю ва Узбекістан. Стабільны хуткарослы рынак — 40 мільёнаў чалавек. І мы гатовыя адтуль узяць людзей. Кажу [Мірзіёеву]: калі ласка, укладвай у Віцебскую вобласць — мы шукаем інвестара”, — дадаў ён, заклікаўшы не баяцца запрашаць на працу замежнікаў.

Прыязджаць у Беларусь з сем’ямі прапанаваў працоўным мігрантам з Узбекістана Лукашэнка на сустрэчы з Мірзіёевым 9 ліпеня ў Мінску.

“У сельскай гаспадарцы мы даем жыллё, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы. У горадзе трэба крыху пачакаць, і жыллё будзе”, — паведаміў ён.

Раней Лукашэнка заяўляў, што Беларусь гатовая прыняць на працу 100–150 тыс. спецыялістаў з Пакістана.

Кіраўнікі прадпрыемстваў будуць асабіста адказваць за кожнага работніка з Узбекістана — Лукашэнка (дапоўнена)

дапоўнены 5-ы абзац, дададзеныя абзацы 6–11 13 ліпеня, Позірк. Кіраўнікі прадпрыемстваў будуць несці персанальную адказнасць за кожнага нанятага работніка з Узбекістана, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 ліпеня падчас паездкі ў Шклоўскі раён (Магілёўская вобласць). Паводле яго слоў, у Беларусі гатовыя прымаць на працу …

Лукашэнка ўсклаў на наймальнікаў адказнасць за працоўных мігрантаў

21 траўня, Позірк. Указ "Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі", які прадугледжвае адказнасць працадаўцаў за замежных работнікаў, падпісаў 21 траўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба. Адзначаецца, што "для ўзмацнення патрабаванняў да прыцягнення замежнай працоўнай сілы, за выключэннем грамадзян дзяржаў …
Падзяліцца: