У Беларусь прыбыла больш за 200 грамадзян Узбекістана — для часовай працы ў АПК

14 ліпеня, Позірк. Больш за 200 грамадзян Узбекістана прыбыла 13 ліпеня чартарным рэйсам у Беларусь — “для выканання часовай працоўнай дзейнасці ў аграпрамысловым і жывёлагадоўчым сектарах”, паведамляе Агенцтва міграцыі пры кабінеце міністраў гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі.
Адзначаецца, што гэты пілотны праект “рэалізуецца ў спрошчаным парадку на аснове трохбаковага пагаднення, падпісанага паміж Андыжанскай абласной адміністрацыяй, Агенцтвам міграцыі і камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскай вобласці Беларусі”.
Як вынікае з апублікаванага відэазапісу, узбекскіх працоўных у аэрапорце сустракалі ва ўрачыстай абстаноўцы.
На сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым 9 ліпеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узбекскім працоўным мігрантам прыязджаць у Беларусь з сем’ямі. Паводле яго слоў, краіне “патрэбныя людзі, і пажадана з Узбекістана”.
“У нас узбекаў любяць, таму, перш чым пакістанцы, хачу, каб вашыя людзі да нас прыязджалі сем’ямі, — сказаў гаспадар сустрэчы. — У сельскай гаспадарцы мы даем жыллё, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы. У горадзе трэба трошкі пачакаць, і жыллё будзе”.
13 ліпеня падчас паездкі ў Шклоўскі раён (Магілёўская вобласць) Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі гатовыя прымаць на працу грамадзян Узбекістана, каб закрыць кадравыя патрэбы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што за кожнага найманага працаўніка з гэтай краіны персанальную адказнасць будуць несці кіраўнікі прадпрыемстваў.
14 ліпеня ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць) Лукашэнка ў прысутнасці хакіма Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбека Абдурахманава працягнуў даказваць карысць запрашэння ў Беларусь працоўных мігрантаў з гэтай краіны.
“Я паабяцаў прэзідэнту [Мірзіёеву], што мы гэта зробім. Нам гэта выгадна, — заявіў ён. — Такім чынам атрымае развіццё Віцебская вобласць. Мы будзем па-братэрску працаваць! Можаце не сумнявацца”.
“Мы ў вёсках маем больш-менш нармальнае жыллё. Разам прывядзем у парадак. І тое, што будзем будаваць, будзем будаваць для людзей. Узбекі, беларусы — розніцы не будзе”, — дадаў Лукашэнка.
Раней ён заяўляў, што Беларусь гатовая прыняць на працу 100–150 тыс. спецыялістаў з Пакістана.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



