Мінфін размясціў на аўкцыёне дзяржаблігацыі на 10 млн рублёў — 14,3% ад плана

14 ліпеня, Позірк. Міністэрства фінансаў 14 ліпеня правяло аўкцыён па размяшчэнні дзяржаўных аблігацый выпуску № 409 (MF-LB-BYN-0409), паведамляе прэс-служба ведамства.
Як адзначаецца, было “задаволена заявак на агульную суму 10 млн рублёў”. Устаноўлена стаўка працэнтнага даходу — 9% гадавых (дзейнічае ўвесь тэрмін абарачэння).
У адпаведнасці з загадам №234 ад 8 ліпеня міністра фінансаў Уладзіслава Татарыновіча, аб’ём выпуску быў запланаваны на ўзроўні 70 млн рублёў. Такім чынам, на аўкцыёне ўдалося размясціць толькі 14,3% ад плана.
У Мінфіне падкрэслілі, што выпуск № 409 будзе даразмяшчацца ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы “шляхам адкрытага продажу без правядзення аўкцыёну з 17 ліпеня”.
Намінальны кошт адной каштоўнай паперы складае 1 тыс. рублёў, тэрмін абарачэння — два гады. Выплата даходу будзе адбывацца кожныя шэсць месяцаў: у 2027-м — 14 студзеня і 14 ліпеня; у 2028-м — 14 студзеня і 14 ліпеня.
Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца з ініцыятывы ўладальнікаў пры прыняцці Мінфінам адпаведнага рашэння або з ініцыятывы ведамства са згоды ўладальнікаў на падставе рашэння аб датэрміновым выкупе аблігацый.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

