Войска абараняе дзяржаву і грамадзян у сённяшніх “умовах эскалацыі глабальнай напружанасці” — Хрэнін у Дзень незалежнасці

3 ліпеня, Позірк. У сённяшніх умовах “эскалацыі глабальнай напружанасці” Узброеныя сілы “надзейна забяспечваюць ваенную бяспеку дзяржавы і мірную працу беларускіх грамадзян”, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у Дзень незалежнасці (3 ліпеня).
На думку военачальніка, якую прыводзіць прэс-служба Мінабароны, “дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў мае лёсавызначальнае значэнне для беларускага народа, ёсць <…> духоўнай святыняй, сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы”.
“Без вызвалення ад нацысцкай акупацыі не было б нашай дзяржавы і нашага народа. У ходзе ўсенароднага волевыяўлення менавіта гэта дата стала Днём Рэспублікі. <…> Неймаверна высокай цаной беларусы заваявалі права самастойна вызначаць свой шлях развіцця”, — падкрэсліў ён.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка назваў 3 ліпеня 1944 года “сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму”.
“Кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасці аб’ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з’яўляюцца гарантыяй поспеху і працвітання краіны”. Ён зычыў суайчыннікам “здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі”, не згадаўшы, што ў гэтым небе перыядычна з’яўляюцца чужыя беспілотнікі, а краіна з прычыны дзеянняў рэжыму ў Мінску знаходзіцца ў сур’ёзнай залежнасці ад Расіі.
У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята перанеслі на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе.
- ГрамадстваЗа перыяд анамальнай спякоты ў Беларусі абнавілася 147 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


