Ціханоўская заклікала беларусаў не ездзіць у Расію

2 ліпеня, Позірк. Не ездзіць у Расію заклікала беларускіх грамадзян 2 ліпеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Яна адзначыла, што “хтосьці зарабляе на турах туды, запэўніваючы, што ў Расіі бяспечна, але гэта не так”. “А так званым уладам, падобна, усё роўна, колькі яшчэ беларусаў пацерпіць. Беражыце сябе”, — падкрэсліла палітык.
“Ужо другі раз за два тыдні аўтобус з беларусамі трапляе пад удар на тэрыторыі Расіі. У чарговы раз нашы людзі становяцца ахвярамі злачыннай вайны, якую Расія развязала супраць Украіны і працягвае ўцягваць у яе і нашу Беларусь. Гэта таксама наступствы безадказнай палітыкі Лукашэнкі і прапаганды рэжыму, якія ўпарта падтрымліваюць гэтую вайну, а таксама тых прадстаўнікоў улады, якія ігнаруюць пагрозы і працягваюць адпраўляць беларусаў у Расію“, — заявіла Ціханоўская.
Інцыдэнт з аўтобусам адбыўся 2 ліпеня ў 11:55 у пункце пропуску Чырвоны Камень на мяжы Гомельскай і Бранскай абласцей. У аўтобусе знаходзілася 19 пасажыраў. Трое пацярпелых у выніку атакі БПЛА (два кіроўцы і пасажыр) абследаваныя, іх адпусцілі дадому ў здавальняючым стане.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі Рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які рухаўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння. Там жа былі ўдзельнікі мясцовай танцавальнай студыі.
Сярод людзей, якія суправаджалі дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную з верасня 2023 года сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства1 ліпеня тэмпература паветра ў Беларусі перавысіла 37 градусаў — новы рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



