Амбасадар РФ Грызлоў заявіў пра “мэтанакіраваны ўдар” Украіны па беларускім аўтобусе, Вальфовіч назваў здарэнне выпадковасцю

2 ліпеня, Позірк. “Мэтанакіраваным ударам” Украіны назваў інцыдэнт з аўтобусам у Бранскай вобласці амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
“Сённяшняя атака на турыстычны аўтобус не пакідае ніякіх сумневаў у тым, што Кіеў мэтанакіравана б’е па грамадзянах Беларусі”, — цытуе Грызлова прэс-служба дыппрадстаўніцтва.
“Гэта не выпадковасць і не супадзенне, а старанна спланаваныя і скаардынаваныя тэрарыстычныя акцыі, якія немагчыма класіфікаваць інакш як наўмысны акт гвалту і агрэсіі супраць грамадзянскага насельніцтва. Гэта ваеннае злачынства, якое не застанецца беспакараным”, — дадаў Грызлоў.
Адметна, што дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч назваў удар па аўтобусе выпадковасцю.
“Аўтобус Беларускі не абраны спецыяльна для, скажам так, цэлі паражэння. Гэта аўтобус, які выпадкова перасоўваецца па тэрыторыі Бранскай вобласці і выпадкова ўпаў дрон па дарозе паміж двума трасамі”, — заявіў Вальфовіч дзяржСМІ.
Чыноўнік заклікаў беларусаў не наведваць прыгранічныя рэгіёны РФ, бо “там кожны дзень падаюць беспілотнікі, адбываюцца такія нядобрыя выпадкі”.
“Гэта не аўтобус арганізаванай экскурсіі, гэта не нейкая школа, не спартыўнае таварыства, не ад нейкага міністэрства, ведамства. Гэта абсалютна прыватныя паездкі розных грамадзян нашай Беларусі, якія вырашылі паехаць у Анапу на Чорнае мора. Думка добрая, выдатная, але пры руху туды яны падвяргаюць сябе, несумненна, вялікай небяспецы”, — адзначыў Вальфовіч.
Словы дзяржсакратара Савета бяспекі аб “дроне, які выпадкова ўпаў”, прывяло, у прыватнасці, “Радыё Свабода” са спасылкай на тэлеканал АНТ. На рэсурсах канала гэтай цытаты цяпер няма. Выданне “Зеркало” паведамляе, што АНТ яе выдаліў.
Інцыдэнт з аўтобусам здарыўся 2 ліпеня ў 11:55 у пункце пропуску Чырвоны камень на мяжы Гомельскай і Бранскай абласцей. У аўтобусе знаходзілася 19 пасажыраў. Адзін з іх, а таксама двое кіроўцаў, пацярпелі ад атакі дрона, аднак па вяртанні ў Беларусь яны адмовіліся ад шпіталізацыі і былі адпушчаныя дадому ў здавальняючым стане.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


