Латвія зафіксавала рэкордную з верасня 2023 года сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

2 ліпеня, Позірк. Рэкордную за апошнія 1.024 дні колькасць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — 232 — зафіксавала 1 ліпеня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва яе аператыўных звестак.
Папярэдні раз больш было 10 верасня 2023 года — 256.
З пачатку 2026 года Латвія паведаміла аб 7.017 спробах парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія імкнуцца трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Агулам суседнія краіны ЕС зафіксавалі 8.118 спробаў незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю па-за пунктамі пропуску.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



