У Савеце бяспекі Украіны адрынулі дачыненне Кіева да ўдару па аўтобусе Мінск — Анапа

2 ліпеня, Позірк. Украінская армія “няўхільна выконвае законы і звычаі вайны і наносіць удары выключна па законных ваенных мэтах“, гаворыцца ў заяве Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (ЦПД СНБА) у сувязі атакай БПЛА на пасажырскі аўтобус Мінск — Анапа на беларуска-расійскай мяжы.
“Распаўсюд прапагандыстамі ўкідаў пра нібыта ўкраінскія напады на грамадзянскія аўтобусы з Беларусі — гэта свядомая правакацыя расіян, якія вельмі хочуць уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, — адзначаецца ў заяве. — Беларускае грамадства не падтрымлівае дапамогу Расіі ў агрэсіі супраць Украіны”.
ЦПД СНБА не выключае, што ўдар нанесены РФ, бо “расіяне самі ажыццяўляюць такія правакацыі, <…> менавіта яны больш за ўсё зацікаўленыя ў выкарыстанні тэрыторыі Беларусі для вайны супраць Украіны“.
Адзначаецца, што “расійская прапаганда актыўна распаўсюджвае паведамленні пра нібыта ўдар украінскага БПЛА па беларускім аўтобусе на тэрыторыі Бранскай вобласці РФ“, не прыводзячы “ніякіх доказаў”.
Таксама ўказваецца, што згаданыя паведамленні публікуюцца праз два тыдні “пасля масавага распаўсюджвання фейка пра нібыта атаку ўкраінскага беспілотніка на беларускі аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай у той жа Бранскай вобласці“.
Раней расійскія і беларускія СМІ і тэлеграм-каналы паведамілі пра ўдар беспілотніка па аўтобусе Мінск — Анапа ў пункце пропуску Чырвоны камень на мяжы Гомельскай і Бранскай абласцей.
Адзначалася, што ўдар быў нанесены 2 ліпеня ў 11:55 у раёне населенага пункта Чырвоная гара Бранскай вобласці. У аўтобусе знаходзілася 19 пасажыраў.
Два кіроўцы, ураджэнцы Гомельскай вобласці, атрымалі лёгкія раненні. Ім была аказана медыцынская дапамога.
Першымі пра атаку паведамілі расійскія тэлеграм-каналы, якія распаўсюджваюць інсайдэрскую інфармацыю і, як мяркуецца, звязаныя са спецслужбамі РФ. Яны абвінавацілі ў тым, што адбылося, Узброеныя сілы Украіны.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі Рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які рухаўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння. Там жа былі ўдзельнікі мясцовай танцавальнай студыі.
Сярод людзей, якія суправаджалі дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
Расійскі і беларускі бакі абвінавацілі ў атацы Украіну, у Кіеве дачыненне да інцыдэнту адмаўляюць.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную з верасня 2023 года сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства1 ліпеня тэмпература паветра ў Беларусі перавысіла 37 градусаў — новы рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства


