be
Arrow
Мінск 07:53

За год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11%

Ілюстрацыя: pixabay.com

13 лістапада, Позірк. Паводле даных беларускага канцэр-рэгістра (БКР), за 2025 год у краіне было зарэгістравана больш за 61 тыс. новых выпадкаў анкалагічных захворванняў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальніца ўпраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іна Вазняк.

У 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню захварэлі на рак 59 тыс. чалавек, у 2023-м — 57 тыс., у 2022-м было выяўлена крыху больш за 50 тыс. новых выпадкаў раку, у 2021-м — 54 тыс., у 2020-м — крыху больш за 43 тыс., у 2019-м — 54,961 тыс.

Такім чынам, за шэсць гадоў колькасць новых захварэлых вырасла амаль на 11%, за год — на 3,4%.

Паводле спікера, устойлівая тэндэнцыя росту захворвальнасці на рак адзначаецца “ва ўсім свеце”. Гэта звязана са старэннем насельніцтва, распаўсюджваннем фактараў рызыкі: “Свой унёсак робяць магчымасці дыягностыкі, якія сталі значна лепшымі”.

Кажучы пра структуру анказахворванняў у краіне, Вазняк паведаміла, што ў мужчын на першым месцы рак прастаты, далей — рак лёгкага і коларэктальны рак. У жанчын гэта рак малочнай залозы, коларэктальны рак і рак цела маткі адпаведна.

Іншыя падрабязнасці даступны падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: