Жыхарка Бабруйска атрымала 10,5 года калоніі за адміністраванне інтэрнэт-крамы наркотыкаў
13 лістапада, Позірк. Да 10 гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 50 базавых велічынь (на сёння 2.250 рублёў) асуджаная 23-гадовая жыхарка Бабруйска (Магілёўская вобласць), прызнаная вінаватай у незаконным набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў з мэтай збыту ў складзе арганізаванай групы.
Паводле даных Генпракуратуры, са студзеня 2024 года да сакавіка 2026-га жанчына выконвала функцыі адміністратара інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі і “суседняй дзяржавы” (традыцыйны для сілавікоў эўфемізм для абазначэння Расіі. — “Позірк”.).
У абавязкі фігуранткі ўваходзілі закупка буйных партый наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, размяшчэнне інфармацыі пра асартымент, пошук і каардынацыя закладчыкаў, арганізацыя продажу забароненых рэчываў, вырашэнне спрэчак з пакупнікамі, а таксама вывад атрыманых грошай праз крыптаабменнікі, гаворыцца ў рэлізе.
Пры вывучэнні ўліковага запісу абвінавачанай следчыя выявілі прапанову аб продажы гашышу з указаннем каардынат схованкі на тэрыторыі РФ. “У межах міжнароднага прававога супрацоўніцтва” расійскія паліцэйскія выявілі па ўказаных каардынатах і канфіскавалі 1,92 г гашышу.
Паведамляецца, што ў судзе жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася.
Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска (Магілёўская вобласць) прызнаў яе вінаватай паводле ч. 4 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў з мэтай збыту, учынены арганізаванай групай).
Прысуд не пачаў дзеянне, можа быць абскарджаны або апратэставаны.
Згодна з данымі Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
