Мінск 19:16

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх таргах тыдня

Ілюстрацыя: pixabay.com

13 лістапада, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 лістапада 2026 года.

Курс долара знізіўся да 3,0003 рубля (-0,08%; -0,0023), еўра — да 3,3177 (-0,39%; -0,0131), юаня — да 4,4971 за 10 (-0,38%; -0,0172).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6512 за 100 (+0,24%; +0,0089).

На гэтым працоўным тыдні (9-13 лістапада) курс долара вырас на 0,36% (з 2,9921 да 3,003), юаня — на 0,23% (з 4,4866 да 4,4971 за 10); расейскага рубля — знізіўся на 0,2% (з 3,6584 да 3,6512 за 100), еўра — на 0,83% (з 3,3455 да 3,3177).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўны), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

Агулам на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, з пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, з пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: