У студзені — верасні Беларусь была на перадапошнім месцы ў ЕАЭС па росце прамысловай вытворчасці
13 лістапада, Позірк. У студзені — верасні 2026 года вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічылася ў гадавым вымярэнні на 0,5%, вынікае са звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Рост зафіксаваны: у Кыргызстане — на 7%, Арменіі — на 5,8%, Казахстане — на 2,9%, Беларусі — на 0,5%, Расеі — на 0,2%.
Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў студзені — верасні 2026 года ў бягучых цэнах склала 166,4 млрд рублёў — на 0,5% больш, чым за тры кварталы 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, студзені — лютым — на 3,7%, студзені — сакавіку — на 3,4%, студзені — красавіку — на 2,5%, студзені — траўні — на 1,4%, студзені — чэрвені — 0,7%; у студзені — ліпені — павялічылася на 0,1%, студзені — жніўні — на 0,2%.
Па выніках студзеня — верасня 2026 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 30 млн 648 тыс. рублёў — на 0,6% менш, чым за тры кварталы 2025-га (11 млрд 97 млн 416 тыс.), і ў 2,1 раза больш, чым за той жа перыяд 2021-га (5 млрд 148 млн 226 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Белстата.
Сітуацыя ў гадавым вымярэнні палепшылася ў Гродзенскай вобласці — запасы знізіліся на 12,9% (з 1 млрд 583 млн 701 тыс. да 1 млрд 379 млн 874 тыс.), Магілёўскай — на 5,2% (з 968 млн 676 тыс. да 918 млн 768 тыс.), Мінскай — на 2,5% (з 2 млрд 573 млн 747 тыс. да 2 млрд 508 млн 804 тыс.) і Гомельскай — на 1,1% (з 1 млрд 45 млн 944 тыс. да 1 млрд 34 млн 791 тыс.).
Негатыўная дынаміка зафіксавана ў Брэсцкай вобласці — рост на 8% (з 1 млрд 464 млн 27 тыс. да 1 млрд 581 млн 148 тыс.), Віцебскай — на 6,3% (з 1 млрд 73 млн 622 тыс. да 1 млрд 141 млн 132 тыс.), Мінску — на 3,3% (з 2 млрд 387 млн 699 тыс. да 2 млрд 466 млн 131 тыс.).
Паводле звестак Белстата, прамысловая вытворчасць у 2025 годзе ў бягучых цэнах склала 208 млрд рублёў.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская і Кабахідзэ дамовіліся працягнуць кансультацыі па праблемах беларусаў у ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

