21-гадовая мінчанка абвінавачваецца ў збыце псіхатропаў, якія прывялі да смерці жыхара Бабруйска
13 лістапада, Позірк. Аб накіраванні ў суд крымінальнай справы 21-гадовай мінчанкі, абвінавачанай у незаконным абароце псіхатропных рэчываў, якія прывялі да смерці 25-гадовага жыхара Бабруйска, паведаміла 13 лістапада прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле звестак нагляднага ведамства, у снежні 2025 года дзяўчына адгукнулася ў адным з месенджараў на прапанову працаваць закладніцай псіхатропных рэчываў у інтэрнэт-наркамаркеце. З лютага 2026 года яна займалася супрацьпраўнай дзейнасцю ў Мінску, Бабруйскім і Магілёўскім раёнах.
У лютым абвінавачаная абсталявала ў сталіцы схованкі з амфетамінам агульнай масай 640 г і пара-метылэфедронам масай 8,59 г. Пасля гэтыя рэчывы канфіскавалі праваахоўныя органы.
Пазней дзяўчына пакінула ў схованках на тэрыторыі Магілёўскага раёна яшчэ 8,59 г пара-метылэфедрону. Наркотык набылі чатыры чалавекі, якія пасля былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за незаконнае набыццё і захоўванне асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў без мэты збыту (ч. 1 арт. 328 КК).
У канцы сакавіка адну з закладак з пара-метылэфедронам на тэрыторыі Бабруйскага раёна набыў 25-гадовы мясцовы жыхар. Ад вострага атручвання псіхатропнымі рэчывамі ён памёр у лясным масіве.
У канцы красавіка дзяўчыну затрымалі ў Мінску пасля таго, як яна перавезла праз мяжу 101,58 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва MDMB(N)-2201, прызначанага для продажу праз ценявую інтэрнэт-краму.
Крымінальная справа расследавала ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.
Дзяўчыне інкрымінуецца незаконныя набыццё, захоўванне, перавозку і збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры ў складзе арганізаванай групы, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 5 арт. 328 КК), а таксама незаконнае перамяшчэнне забароненых рэчываў праз дзяржаўную мяжу (ч. 3 арт. 3281 КК).
Пакаранне па першай са згаданых артыкулаў складае ад 12 да 25, па другой — ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі, у абодвух выпадках — са штрафам або без штрафу.
Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай.


- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
