Ціханоўская заклікала генсека АБСЕ у дыялогу з Мінскам ўздымаць пытанні вызвалення палітвязняў
13 лістапада, Позірк. Дамагацца вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій і вайны Расіі супраць Украіны падчас кантактаў з беларускімі ўладамі заклікала дэмлідар Святлана Ціханоўская генеральнага сакратара АБСЕ Ферыдуна Сінірліёглу на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне 13 лістапада.
“Важна, каб кожны кантакт з рэжымам дапамагаў дамагчыся канкрэтных вынікаў — вызвалення людзей, спынення пераследу і крокаў да міру”, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба.
Прадстаўнік Турцыі Сінірліёглу наведаў Мінск 3–4 лістапада. Гэта быў яго першы афіцыйны візіт у Беларусь на пасадзе генеральнага сакратара АБСЕ. Ён сустрэўся з Александрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, а таксама ўдзельнічаў у “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”. Па выніках візіту ён “пацвердзіў цэнтральную ролю АБСЕ як пляцоўкі для дыялогу і дыпламатычнага ўзаемадзеяння”.
Напярэдадні прыезду генсека кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка назваў візіт “нелагічным” і “неадэкватным” з улікам масавых рэпрэсій у Беларусі і падтрымкі Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны. Ён заклікаў Сінірліаглу ўзняць пытанне вызвалення палітвязняў і спынення пераследу за палітычныя погляды.
Як паведамляў “Позірк“, 3 лістапада Лукашэнка на выступіў на канферэнцыі з крытыкай АБСЕ, заявіўшы, што арганізацыя “магла б нармальна працаваць, калі б ёй дазволілі“.
Паводле яго сцвярджэння, АБСЕ апынулася “далёка на задворках не толькі сусветных, але і еўрапейскіх працэсаў”.
Спікер таксама раскрытыкаваў дзейнасць арганізацыі па назіранні за выбарамі, абвінаваціўшы арганізацыю ў прадузятасці ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Пры гэтым улады ў Мінску фактычна перашкаджалі прадстаўнікам структур АБСЕ ўдзельнічаць у апошніх электаральных працэдурах у Беларусі.
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

