Мінск 13:40

Ціханоўская аб начной атацы на Кіеў: Расія павінна панесці адказнасць

Фота: kyiv.tsn.ua

2 ліпеня, Позірк. З асуджэннем начной атакі расійскіх войскаў на Кіеў выступіла дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская.

“Расія здзейсніла чарговы жорсткі напад на Кіеў, забіўшы мноства мірных жыхароў у іх дамах і параніўшы дзясяткі”, — напісала палітык у сацсетцы X.

Ціханоўская выказала спачуванні ахвярам, іх сем’ям і ўсім украінцам, якія “перажываюць гэты жах“.

“Беларусы падтрымліваюць Украіну. Расея павінна панесці адказнасць”, — заявіла яна.

У ноч на 2 ліпеня РФ нанесла адзін з найбольш маштабных камбінаваных нападаў па сталіцы Украіны і Кіеўскай вобласці з ужываннем беспілотнікаў і ракет розных тыпаў. Паводле папярэдніх звестак, загінула не менш за 13 чалавек, 86 паранена.

У Кіеве разбураныя жылыя дамы і аб’екты грамадзянскай інфраструктуры. Адзначаныя пашкоджанні і разбурэнні больш чым у 30 месцах ва ўсіх раёнах горада.

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што агрэсар запусціў 570 дронаў і ракет. Зафіксавана трапленне 25 расійскіх балістычных ракет і 12 ударных дронаў.

Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

Гэта найбольш маштабны канфлікт у Еўропе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Падзяліцца: