Коўл пагадзіўся з заклікам да Еўропы падтрымаць намаганні ЗША па вызваленні палітвязняў

1 ліпеня, Позірк. На фоне чарговага памілавання групы асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці” спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл пагадзіўся з заклікам да Еўропы падтрымаць намаганні ЗША па вызваленні палітвязняў у Беларусі.
Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі на сваёй старонцы ў сацсетцы Х назваў “яшчэ адным пазітыўным крокам з боку беларускіх уладаў” тое, што было “абвешчана пра будучае датэрміновае вызваленне 28 палітвязняў у рамках нацыянальнай працэдуры памілавання”.
“У чарговы раз межы таго, што лічылася немагчымым, зрушваюцца, а прастора магчымага пашыраецца, — канстатаваў ён. — Мы працягваем працаваць над вызваленнем усіх палітычных вязняў і спыненнем крымінальнага пераследу з палітычных матываў у Беларусі”.
Кавалеўскі падкрэсліў, што “для паскарэння гэтай працы вельмі важна, каб еўрапейскія краіны падтрымалі дыпламатычныя намаганні ЗША ва ўзаемадзеянні з Мінскам, якія цвёрда і настойліва праводзяць” Коўл і намеснік памочніка амерыканскага дзяржсакратара Крыс Сміт.
Пры гэтым аўтар паведамлення адзначыў акаўнты не толькі Коўла і Сміта, але таксама прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і французскага МЗС, але таксама кіраўніцы знешнепалітычнага ведамства Вялікабрытаніі Івет Купер, яе італьянскага калегт Антоніа Таяні, МЗС Германіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Коўл, рэагуючы на паведамленне Кавалеўскага, лаканічна адказаў: “Згодны”.
Указ аб памілаванні 32 асуджаных (20 жанчын і 12 мужчын), прымеркаваны да Дня незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 ліпеня. Яго прэс-служба паведаміла, што 28 з іх раней былі асуджаныя за “злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”.
Практыка вызвалення палітвязняў цягнецца з ліпеня 2024 года. Раней было не менш за 14 хваляў памілаванняў на падставе аналагічных указаў, у выніку якіх на волю выйшла каля 370 чалавек. Паралельна вязняў перыядычна вызваляюць (шмат каго высылаюць з краіны) у рамках дамоўленасцяў прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта ЗША з Лукашэнкам.
Разам з тым праваабаронцы рэгулярна прызнаюць палітвязнямі новых людзей, якія зазнаюць пераслед з боку ўладаў (апошні раз — 30 чэрвеня). Гэта сведчыць пра тое, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка