Мінск 19:53

У Бабруйску аднагадовая дзяўчынка перакуліла на сябе імбрык з кіпенем — СК праводзіць праверку

Ілюстрацыйнаетыўнае фота: Engin Akyurt / unsplash.com

1 ліпеня, Позірк. У Бабруйску (Магілёўская вобласць) аднагадовая дзяўчынка перакуліла на сябе электрычны імбрык з кіпенем, паведаміла 1 ліпеня прэс-служба Следчага камітэта.

Гэта адбылося ранкам 29 чэрвеня ў адной з кватэр горада. Бацька дзяўчынкі ўключыў імбрыч, а тая пацягнула за край ручніка, што звісаў. Прыбор быў на тым ручніку і перакуліўся.

Дзіця шпіталізаванае з апёкамі. Дзяўчынка ў стабільным — хай і цяжкім — стане, пагрозы жыццю няма.

Паведамляецца, што на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, праведзены агляд жылля. Следчы высветліў, што “сям’я, у якой выхоўваюцца трое непаўналетніх дзяцей, характарызуецца станоўча”.

СК нагадаў, што “награвальныя прылады маюць стаяць толькі на трывалых паверхнях, аддаленых ад краю”. Кіпень і гарачыя прадметы “маюць знаходзіцца па-за зонай доступу дзяцей, якія патрабуюць бесперапыннага кантролю на кухні”.

Падзяліцца: