Мінск 21:15

Жыхар Гомеля паўстане перад судом за незаконнае абарачэнне зброі — з падоранага ім рэвальвера застрэліўся чалавек

Фота: Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта

1 ліпеня, Позірк. У суд накіраваная крымінальная справа 53-гадовага жыхара Гомеля, які абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), паведаміла 1 чэрвеня прэс-служба Генеральнай пракуратуры са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.

Згодна з інфармацыяй ведамства, раней мужчына ўжо быў асуджаны за аналагічнае злачынства.

Паводле матэрыялаў справы, не пазней за люты 2022 года фігурант незаконна набыў рэвальвер, перароблены з сігнальнага рэвальвера сістэмы Нагана (“першапачаткова быў прызначаны для падачы гукавых сігналаў з выкарыстаннем капсуляў-запальнікаў”). Зброю мужчына “насіў пры сабе, захоўваў у розных месцах, а таксама перавозіў па тэрыторыі Беларусі”.

Пазней ён падарыў рэвальвер сваёй знаёмай, а пасля ў сям’і жанчыны з гэтай зброі быў здзейснены суіцыд.

Пасля здарэння ў кватэры жыхара Гомеля быў праведзены вобшук. У яго знайшлі сумесь бяздымнага і дымнага пораху (не менш за 44 г), 143 патроны для наразной агнястрэльнай зброі.

Мужчына змешчаны пад варту.

Уладальнік незаконнага арсенала з Магілёва на падставе рашэння пракурора змешчаны пад варту

30 чэрвеня, Позірк. 52-гадовы жыхар Магілёва змешчаны пад варту на падставе рашэння намесніка пракурора абласнога цэнтра, паведаміла 30 чэрвеня прэс-служба Генеральнай пракуратуры. Сцвярджаецца, што ён "у нявызначаны час незаконна набыў 75 патронаў рознага калібру, каля паўтара кілаграма пораху і трацілу, …

У пенсіянера ў Камянцы канфіскаваны вялікі арсенал агнястрэльнай зброі, распачатая крымінальная справа

17 чэрвеня, Позірк. Аб пачатку крымінальнай справы супраць 66-гадовага жыхара Камянца за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама. Адзначаецца, што супрацоўнікі 6-га ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС, якія мелі “аператыўную інфармацыю”, падчас агляду жылля пенсіянера …

У Дзяржынскім раёне затрыманы 62-гадовы мужчына з буйным арсеналам агнястрэльнай зброі

12 траўня, Позірк. 62-гадовага жыхара Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы спецпадраздзялення "Алмаз" у рамках праверкі "аператыўнай інфармацыі адносна асоб, якія маюць дачыненне да браканьерства, незаконнага абароту агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". "Па месцы яго жыхарства …
Падзяліцца: