Мінск 23:44

Пасажыр мікрааўтобуса загінуў у Пінскім раёне пасля сутыкнення з фурай

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

16 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Пінскім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

16 чэрвеня каля 16:50 гадзін на 420-м кіламетры аўтадарогі М-10 мяжа РФ — Гомель — Кобрын адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіля “Фольксваген” пад кіраваннем 41-гадовага кіроўцы і грузавога аўтамабіля “MAN” з паўпрычэпам з 57-гадовым мужчынам за рулём.

“У выніку ДТЗ 41-гадовы пасажыр “Фальксвагена” загінуў, кіроўца “Фальксвагена” шпіталізаваны. Устанаўліваюцца прычыны і ўмовы здзейсненага дадзенага ДТЗ. Следчым камітэтам будзе дадзеная прававая ацэнка”, — гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: