Мінск 13:25

У Салігорскім раёне кіроўца без правоў да смерці збіў роварстку, якая перасякала дарогу па-за пераходам

22 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Салігорскім раёне паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

Трагедыя, паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася 22 ліпеня каля 06:35 на аўтадарозе Радкава — Салігорск. 29-гадовы вадзіцель, “які не мае пасведчання кіроўцы, кіруючы аўтамабілем “Рэно”, учыніў наезд на 58-гадовую жанчыну, якая на веласіпедзе перасякала праезную частку па лініі скрыжавання справа налева па ходу руху транспартнага сродку, па-за пешаходным пераходам, які знаходзіцца ў зоне бачнасці”.

Роварыстка памерла на месцы здарэння.

Колькасць загінулых у ДТЗ на тэрыторыі Беларусі ў мінулым годзе зменшылася на 1,8 працэнта (з 434 у 2024-м да 426 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Шасцігадовае дзіця загінула ў Магілёўскім раёне, выехаўшы на ровары на дарогу

6 ліпеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні, у якім загінула шасцігадовае дзіця, паведаміў Следчы камітэт. Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 6 ліпеня на 26-м кіламетры аўтадарогі Р-93 Магілёў — Бабруйск паблізу садовага таварыства “Пушча“ 38-гадовы кіроўца Audi здзейсніў наезд дзяўчынку, “якая раптам …
Падзяліцца: