Чыстыя замежныя актывы Нацбанка ў ліпені выраслі на 1,4%

14 жніўня, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за месяц павялічыліся на 1,4% (з 39 млрд 289,6 млн рублёў на 1 ліпеня 2026-га да 39 млрд 846,9 млн на 1 жніўня), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак рэгулятара.
Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржаўнага кіравання павялічыліся на 1,8% (з 11 млрд 336,9 млн да 11 млрд 540,1 млн рублёў адпаведна).
Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання сталі большыя на 11,3% (з 13 млрд 316 млн да 14 млрд 814,4 млн).
Патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый павялічыліся на 10,2% (з 3 млрд 303,5 млн да 3 млрд 639,7 млн рублёў), да іншых сектараў павялічыліся на 2,9% (з 3 млрд 769 млн да 3 млрд 876,6 млн).
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2026 года склалі 14 млрд 192,7 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка. За месяц золатавалютныя рэзервы выраслі на 36,9 млн долараў, або на 0,26% (на 1 ліпеня — 14 млрд 155,8 млн).
На 1 студзеня 2026 года ЗВР складалі 14 млрд 423 млн долараў. Такім чынам, за сем месяцаў яны знізіліся на 230,3 млн, або на 1,6%.
30 ліпеня стала вядома, што Нацбанк знізіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) на жнівень 2026 года.
Для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), яны зніжаныя з 11,08 да 10,69% гадавых; для новых крэдытаў юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных) — з 12,26 да 12,00%.
Для новых крэдытаў фізічным асобам (за выключэннем ільготных) — з 17,96 да 17,83%; новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад 1 да 3 гадоў — з 13,32 да 12,90%, з тэрмінам вяртання больш за 3 гады — з 14,81 да 14,62%.
Значэння разліковых велічынь стандартнага рызыкі ў траўні рашэннем НББ засталіся такімі ж, якімі яны былі ў красавіку. На чэрвень паказчыкі былі зніжаныя, на ліпень — зніжаныя асобныя велічыні.
1 чэрвеня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання з 9,75 да 9,25%.
Даведка “Позірку”:
Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання — гэта актывы цэнтральнага банка, якія ўяўляюць сабой запазычанасць урада, міністэрстваў і мясцовых уладаў перад рэгулятарам. Яны ўключаюць крэдыты, набытыя дзяржаблігацыі і іншыя фінансавыя інструменты, адлюстроўваючы аб’ём прамога фінансавання або доўгу, які дзяржструктуры павінны вярнуць.
Абавязацельствы Нацбанка перад органамі дзяржкіравання — гэта сродкі, якія рэгулятар утрымлівае або абслугоўвае ў інтарэсах урада.

- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

