Знойдзеныя рэчы зніклых у Кыргызстане альпіністаў

14 жніўня, Позірк. Аб выяўленні асабістых рэчаў альпіністаў, зніклых у гарах у Кыргызстане, паведамляецца на спецыяльна створаным партале kurumdy.by.
“Пры аглядзе заходняга боку грэбня, на вышыні каля 4.500 метраў, выяўленыя заплечнік і аранжавая рэч — спальнік або куртка, па відэа дакладней пакуль не сказаць. Побач з імі асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка. Рыштунак, па ўсёй бачнасці, належыць аднаму чалавеку з групы. Ні саміх хлопцаў, ні іх слядоў вакол і на рабры не відаць”, — гаворыцца ў паведамленні.
На думку аўтараў публікацыі, рэчы, хутчэй за ўсё, страчаныя на спуску. “Калі б на гэтым участку сарвалася звязка, побач ляжаў бы рыштунак і астатніх удзельнікаў. Яго няма. Адкуль менавіта ўпаў заплечнік, яшчэ трэба будзе зразумець: па рэльефе ён мог прыляцець са стромкага ўчастка вышэй першага лагера, з вышынь 5.100–5.300 метраў”, — адзначаецца на партале.
Пошукі альпіністаў працягваюцца. Паводле актуальнай інфармацыі на сайце, на пошукавую аперацыю сабрана 70 тыс. еўра.
На 10 жніўня было сабрана 49 тыс. еўра. Тады паведамлялася, што сродкі збіраюцца на арэнду верталёта, працу ратавальнікаў-вышыннікаў, у тым ліку іх дастаўку ў раён пошукаў, а таксама рыштунак, расходныя матэрыялы, акумулятары для дронаў, сродкі сувязі і харчаванне для тых, хто ідзе наверх.
Зніклі 43-гадовы інжынер-канструктар з Мінска Максім Палянскі, 60-гадовы інжынер, кандыдат у майстры спорту па турызме Мікалай Свірыдаў і 37-гадовы жыхар Вільнюса (Літва) Сяргей Рубцоў.
Палянскі і Свірыдаў маюць тытул “Снежны барс”. Гэта азначае, што яны падняліся раней на ўсе пяць вяршыняў гор-сямітысячнікаў былога СССР.
Адзначалася, што на рахунку групы — дзясяткі складаных узыходжанняў.
Вядома, што 1 жніўня група ў поўным складзе паднялася на на пік Курумды (Ісык-Кульская вобласць), прайшоўшы маршрут па паўночным грэбені.
Днём пазней мужчыны выйшлі на сувязь у апошні раз. Да аўтамабіля, які чакаў іх 4 жніўня, яны не прыйшлі.
10 жніўня да раёна пошукаў выехала група з прафесійным БПЛА. Паведамлялася, што працаваць дрон будзе вылазкамі ў вокны паміж снегападамі.
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

