МУС адспаваздачылася аб ліквідацыі чарговага канала незаконнай міграцыі

14 жніўня, Позірк. Аб ліквідацыі канала нелегальнай міграцыі паведаміла 14 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў.
“Шэрая схема ўезду ў Беларусь” больш за 70 жыхароў азіяцкіх краін спыненая ў Мінскай вобласці, адзначае ведамства.
Пры падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння “Рысь” унутраных войскаў МУС затрыманыя чатыры чалавекі: 21-гадовая мінчанка, а таксама замежныя грамадзяне — 51-гадовая жанчына і двое мужчын 22 і 41 года. Іх грамадзянства не называецца.
Заяўляецца, што затрыманыя “на сістэмнай аснове арганізоўвалі незаконны ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Беларусі нелегалаў з Паўднёвай і Паўднёва-Заходняй Азіі з мэтай іх далейшага выезду ў Еўрасаюз міма памежных пераходаў”.
Для замежнікаў здымаліся кватэры ў Мінску і паблізу ад сталіцы, людзей у іх засялялі без рэгістрацыі і віз, гаворыцца ў паведамленні. Кошт паслугі складаў 100 долараў у месяц з кожнага замежніка, “атрыманыя грошы арганізатары трацілі на асабістыя патрэбы: арэнду элітнай нерухомасці, таксі, адпачынак за мяжой”.
Падкрэсліваецца, што затрыманая беларуска раней неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за аналагічныя дзеянні, а двое фігурантаў-замежнікаў знаходзіліся ў Беларусі з парушэннем міграцыйнага заканадаўства.
Распачатыя дзве крымінальныя справы за арганізацыю незаконнай міграцыі.
1 жніўня МУС паведамляла пра затрыманне чацвярых выхадцаў з Блізкага Усходу (19–гадоў), якія “не мелі рэгістрацыі ў нашай краіне і не працавалі”. На працягу двух гадоў фігуранты “забяспечвалі незаконнае перамяшчэнне людзей” з краін Паўднёвай Азіі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Беларусь. Выкарыстоўваючы асабістыя аўтамабілі, дастаўлялі іх у Мінск, а пры неабходнасці арганізоўвалі пераход дзяржаўнай мяжы па-за ўстаноўленымі пунктамі пропуску — праз лясныя масівы і раку.
27 ліпеня Генеральная пракуратура паведаміла аб перадачы ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да дзвюх жыхарак Мінска паводле ч. 2 арт. 3711 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Заяўлялася, што кіраўнікі дзвюх розных арганізацый “арганізавалі і садзейнічалі дзейнасці па незаконным уездзе ў Беларусь і знаходжанні на яе тэрыторыі грамадзян замежнай дзяржавы”.
23 ліпеня паведамлялася, што пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу чатырох грамадзян Беларусі і трох замежнікаў, абвінавачаных у арганізацыі незаконнай міграцыі. Беларусы абвінавачваюцца паводле арт. 3711 КК, замежнікі — у дапамаганні. Іх грамадзянства не называлася.
18 траўня паведамлялася, што грамадзянін “паўднёваазіяцкай дзяржавы” прыгавораны ў Віцебску да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай міграцыі і падробку дакументаў.
6 траўня аб накіраванні ў суд Мінскага раёна крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў аграгарадка Калодзішчы за садзейнічанне незаконнай міграцыі заявіла Генеральная пракуратура.
20 сакавіка МУС паведаміла пра “перакрыццё канала нелегальнай міграцыі”. Былі затрыманыя двое мінчан і замежнік, якія, як заяўлялася, арганізавалі “незаконнае знаходжанне ў Беларусі 11 грамадзян азіяцкіх краін”.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


