У 20 раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы, цалкам дазволена — у 17
13 жніўня, Позірк. У 20 са 118 раёнаў Беларусі забаронена наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Гэта датычыцца: 13 раёнаў Гомельскай вобласці (Ельскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Мазырскага, Нараўлянскага, Кастрычніцкага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Светлагорскага і Чачэрскага раёнаў); трох Магілёўскай (Мсціслаўскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага); двух Мінскай (Барысаўскага і Слуцкага); па адным Брэсцкай і Віцебскай – Столінскага і Сенненскага адпаведна.
Дазволена без абмежаванняў хадзіць у лес у 17 раёнах: у Віцебскай вобласці ў сямі (Верхнядзвінскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Лепельскім, Лёзненскім, Расонскім і Чашніцкім); Гомельскай у пяці (Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім і Лоеўскім); Магілёўскай у трох (Бабруйскім, Касцюковіцкім і Хоцімскім); Мінскай — двух (Любанскім і Салігорскім).
У астатніх 81 раёне ўведзены абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступны пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.
Паводле прагнозу Белгідрамета, днём 13 жніўня максімальна паветра прагрэецца да +24°С.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі 77 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

