На фоне смяротнага ДТЗ у Грузіі МЗС Беларусі заклікала суграмадзян старанна планаваць маршруты
13 жніўня, Позірк. “Уважліва падыходзіць да выбару турыстычных аператараў і старанна планаваць маршруты перамяшчэння пры выездзе за мяжу” заклікала суграмадзян Міністэрства замежных спраў Беларусі 13 жніўня.
Заява зроблена на фоне смяротнага ДТЗ у Гурыі (Грузія) 12 жніўня, дзе мікрааўтобус з 19 грамадзянамі Беларусі ўпаў у цясніну. У выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі. 15 (у тым ліку шасцёра непаўналетніх) атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Паводле звестак МЗС, 11 чалавек дастаўлена ў Рэспубліканскі шпіталь Батумі, двое — знаходзяцца ў рэанімацыі, іх стану нічога не пагражае. Чатыры чалавекі ў больш цяжкім стане дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы Азургеці і Чахатауры. Іх стан ацэньваецца як сярэднецяжкая і цяжкая.
Амбасада падтрымлівае сталую сувязь з крымінальнай і патрульнай службамі Азургеці, кіраўніцтвам клінік, гаворыцца ў рэлізе.
Міністр па справах вымушана перамешчаных асоб з акупаваных тэрыторый, працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны Грузіі Міхаіл Сарджвеладзэ ноччу асабіста наведаў 11 пацыентаў бальніцы ў Батумі, паведамляе беларускае МЗС.
“МЗС ва ўзаемадзеянні з грузінскім бокам акажа ўсё неабходнае садзейнічанне ў рэпатрыяцыі цел і вяртанні беларускіх грамадзян на Радзіму”, — адзначыла ведамства, выказаўшы спачуванні сем’ям загінуўшых.
Міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў “знаходзіцца на пастаяннай прамой сувязі” з грузінскім калегам, паведамляе беларускае Міністэрства аховы здароўя.
Раней паведамлялася, што, паводле звестак МУС Грузіі, вадзіцель мікрааўтобуса “не забяспечыў бяспечнае кіраванне транспартным сродкам, з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну”.
За апошні час гэта сама меней другое ДТЗ у Грузіі з гібеллю беларускіх грамадзян. У ліпені аварыя адбылася ў Батумі — сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстычнай групай і легкавы аўтамабіль. Загінулі два беларускія турысты — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



