Мінск 17:11

Дзве адзінкі сельгастэхнікі пацярпелі за суткі ад агню, з пачатку года — больш за 20

Ілюстрацыя: "РТР Беларусь"

13 жніўня, Позірк. На аб’ектах аграпрамысловага комплексу зафіксаваны чарговыя ўзгаранні, вынікае з сутачнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Два прычапныя прэс-пагрузчыкі пацярпелі ў палях ад агню 12 жніўня: каля в. Цыдзікі Бераставіцкага раёна (Гродзенская вобласць) і в. Кабанаўка Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць). Аб характары пашкоджанняў не паведамляецца.

У той жа дзень у полі каля в. Сіценец Салігорскага раёна (Мінская вобласць) у выніку пажару знішчана 51 тона саломы ў рулонах; у полі каля в. Едзянцы Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) знішчаны 1 га пасеваў пшаніцы.

Раней паведамлялася, што 11 жніўня ў полі каля аграгарадка Нягневічы Навагрудскага раёна (Гродзенская вобласць) знішчаны таксама быў знішчаны 1 га пшаніцы.

Адной з галоўных задач МНС у перыяд жніва было названа недапушчэнне ўзгарання камбайнаў, трактароў, аўтамабіляў і іншай сельгастэхнікі: “Ратавальнікі правяраюць наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў, стан супрацьпажарнага абсталявання і гатоўнасць механізатараў дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Важна, каб непасрэдна ў полі заўсёды былі даступныя спраўныя”.

З пачатку жніўня пацярпела восем адзінак сельгастэхнікі.

Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных МНС, з пачатку года з-за пажараў пацярпелі або былі знішчаны сама меней 24 адзінкі сельгастэхнікі.

У 2025 годзе пацярпела або было знішчана не менш як 53 адзінкі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі 20 ліпеня паведаміў, што “найбольш распаўсюджанымі недахопамі ў забеспячэнні пажарнай бяспекі [падчас сельгасработ] з’яўляюцца незабеспячэнне гатоўнасці першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны”: “У бягучым годзе зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”.

Акрамя таго, выяўлены 63 факты “незабеспячэнне суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай, або іншай, прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.

Падзяліцца: