Мінск 12:53

Пракуратура прыпыніла працу дзіцячых атракцыёнаў у Полацку

14 жніўня, Позірк. Аб прыпыненні працы “небяспечных дзіцячых атракцыёнаў” у Полацку (Віцебская вобласць) паведамляе Генеральная пракуратура.

Паводле звестак ведамства, індывідуальны прадпрымальнік арганізаваў у горадзе “працу забаўляльнага абсталявання з парушэннямі”.

Сцвярджаецца, што атракцыёны функцыянавалі без абавязковага допуску на эксплуатацыю. Акрамя таго, супрацоўнікі пракуратуры выявілі “тэхнічныя і арганізацыйныя парушэнні, наяўнасць якіх перашкаджала атрыманню дакументаў аб дазволе”.

“Выкарыстанне гэтых аб’ектаў было небяспечна для жыцця і здароўя дзяцей і павялічвала рызыку атрымання імі траўмаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Індывідуальнаму прадпрымальніку вынесена адпаведнае прадпісанне. Дзейнасць гульнявога абсталявання прыпыненая”да прывядзення яго ў тэхнічна спраўны, бяспечны стан і атрымання неабходнай дакументацыі”.

Гл. таксама:

Пракуратура знайшла парушэнні бяспекі ў дзіцячых забаўляльных цэнтрах Гродна

Распачатая крымінальная справа па факце гібелі 18-гадовага стажора на атракцыёне ў Магілёве, абвінавачванне прад’яўлена дырэктару

Каля 70% атракцыёнаў з сярэдняй і высокай рызыкай адпрацавалі прызначаны тэрмін службы — МНС

Падзяліцца: