У першай палове 2026 года на чыгунцы загінула 15 чалавек — Генпракуратура

13 жніўня, Позірк. За студзень-чэрвень 2026 года на чыгунцы зарэгістравана 26 выпадкаў траўміравання грамадзян цягнікамі, з іх 15 — са смяротным зыходам, паведамляе Генеральная пракуратура.
Паводле звестак нагляднага органа, сярод загінулых адзін непаўнагадовы і два пенсіянеры.
“Асноўнымі прычынамі наступлення цяжкіх наступстваў з’яўляліся асабістая бестурботнасць і грэбаванне правіламі паводзін на чыгунцы, — гаворыцца ў паведамленні ГП. — Практыка пракурорскага нагляду паказвае, што ў пераважнай большасці такія сітуацыі пагаршаюцца знаходжаннем правапарушальнікаў у стане алкагольнага ап’янення“.
Пракуратура нагадвае, што ч. 4 арт. 18.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях устанаўлівае адказнасць за парушэнне правілаў пераходу праз чыгуначныя шляхі, а таксама знаходжанне на чыгуначных шляхах у месцах, не прызначаных для іх перасячэння. Санкцыя прадугледжвае штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь (да 90 рублёў).
У 2025 годзе на чыгунцы загінула 46 чалавек, яшчэ 35 атрымалі траўмы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі 77 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


