Мінск 13:01

Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: Aaron Lefler / unsplash.com

14 жніўня, Позірк. У студзені — чэрвені 2026 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,9% (год таму — 8,3%), рэнтабельнасць продажаў — 6,5% (6,8%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Дэбіторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемствам) на 1 ліпеня вырасла да 106,8 млрд рублёў (95,3 млрд; +12,1%), у тым ліку пратэрмінаваная — 12,7 млрд (10,6 млрд; +19,8%).

Крэдыторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемстваў) — 126,1 млрд (115,3 млрд; +9,4%), у тым ліку пратэрмінаваная — 13,8 млрд (12,5 млрд; +10,4%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: