Мінск 15:01

Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах 22 ліпеня

Ілюстрацыя: profmedia.by

22 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня.

Каціроўка долара знізілася да 2,8909 (-0,06%; -0,0017), юаня — да 4,2753 за 10 (-0,13%; -0,0054), еўра — да 3,2911 (-0,13%; -0,0043), расійскага рубля — да 3,6842 за 100 (-0,03%; -0,0012).

На мінулым працоўным тыдні (13-17 ліпеня) курс долара вырас на 0,84% (з 2,8696 да 2,8938 рубля), еўра — на 1,23% (з 3,2725 да 3,3126), юаня — на 1,01% (з 4,2301 да 4,2729 за 10); расейскага рубля — знізіўся на 1,36% (з 3,7472 да 3,6963 за 100).

Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля).

Як паказаў праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, па гэтым паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўны), Малдовы — 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 сума) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самані).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89%), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

Падзяліцца: