36-гадовы мінчанін прыгавораны да 2,5 года пазбаўлення волі за “рэабілітацыю нацызму”
22 ліпеня, Позірк. 36-гадовы жыхар Мінска прызнаны вінаватым паводле артыкула Крымінальнага кодэкса аб “рэабілітацыі нацызму”, ён прыгавораны да 2,5 года пазбаўлення волі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Згодна з матэрыяламі справы, мужчына ў снежні 2025 года “з выкарыстаннем мабільнага тэлефона і месенджара “Тэлеграм” размясціў у адкрытым доступе публікацыю, у якой утрымліваецца станоўчая ацэнка Адольфа Гітлера”.
На думку пракуратуры, змест размешчанай публікацыі накіраваны на “фарміраванне пазітыўнага ўяўлення пра ідэалогію і практыку нацызму (звязаную са знішчэннем яўрэяў)”, а таксама на “фарміраванне станоўчай сацыяльна-псіхалагічнай устаноўкі ў дачыненні да нацысцкіх злачынцаў, у тым ліку Адольфа Гітлера, і папулярызацыю нацысцкай ідэалогіі”.
Адзначаецца, што фігурант справы ў судзе віну не прызнаў.
Паведамляецца, што раней мужчына быў судзімы, у тым ліку за “незаконны абарот забароненых рэчываў” і “неаднаразовую публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі — татуіровак у выглядзе свастыкі, якія былі на ягоным целе, эмблем СС, а таксама іншых атрыбутаў уніформы членаў СС, якія маюць дачыненне да нацысцкай Германіі”.
У адпаведнасці з арт. 107 КК (прымяненне прымусовых мер бяспекі і лячэння да асоб, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію) да абвінавачанага прыменены “прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад наркаманіі”.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.
За “рэабілітацыю нацызму” арт. 130¹ КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу, арышту, абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Акрамя асноўнага прызначэння, гэты артыкул актыўна выкарыстоўваецца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
Уведзена крымінальная адказнасць за “адмаўленне генацыду беларускага народа” ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года доля стратных арганізацый вырасла па ўсёй Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


