Мінск 23:40

Лукашэнка змяніў схему паставак дызпаліва на сяло — замест чыгункі аўтатранспартам і па трубах

Ілюстрацыйнае фота: petrolcards.ru

21 ліпеня, Позірк. Папраўкі ва ўказ № 479 “Аб пастаўцы дызельнага паліва“ ад 22 снежня 2020 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Новы ўказ, як адзначаецца, зацвярджае “новую схему дастаўкі дызельнага паліва сельскагаспадарчым арганізацыям“. Замест чыгуначных перавозак прадугледжваецца выкарыстанне трубаправоднага і аўтамабільнага транспарта.

Сцвярджаецца, што змяненне лагістыкі дасць магчымасць “скараціць тэрміны дастаўкі паліва і знізіць затраты арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму вытворчага аб’яднання “Беларуснафта“.

Указ падпісаны на фоне істотнага нарошчвання паставак беларускіх нафтапрадуктаў у Расію, а таксама, паводле апошняй інфармацыі, і ў Грузію. Для гэтых паставак актыўна выкарыстоўваецца чыгуначны транспарт.

Некаторыя "супрацоўнікі праваахоўных органаў пакрываюць" паліўных злодзеяў — Лукашэнка

21 ліпеня, Позірк. Ад пачатку жніва Міністэрства ўнутраных спраў выявіла 46 злачынстваў, у асноўным "крадзеж камплектуючых і запасных частак, хабарніцтва", а "на першым месцы — крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў", заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. …
Падзяліцца: