Мінск 21:18

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь партыю кармавых дабавак без дакументаў

Фота: Рассельгаснагляд

21 ліпеня, Позірк. Аб спыненні ўвозу з Беларусі каля 6 тон кармавых дадаткаў для буйной рагатай жывёлы без неабходных суправаджальных дакументаў паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе.

Адзначаецца, што 20 ліпеня на пункце ветэрынарнага кантролю “Красная горка“ ў Смаленскай вобласці інспектары спынілі аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі, які перавозіў кармавыя канцэнтраты.

Пры праверцы ўстаноўлена, што прадукцыя прызначалася для “ўзбагачэння рацыёну жывёл“, згодна з патрабаваннямі Еўразійскага эканамічнага саюза яна павінна мець дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці кармавога дадатку.

Кіроўца не паказаў дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю прадукцыі. Паводле рашэння Рассельгаснагляду тавар вернуты ў Беларусь.

Падзяліцца: