За паўгода пракуратура выявіла ў Магілёўскай вобласці 243 “экстрэмісцкія” інтэрнэт-рэсурсы
21 ліпеня, Позірк. У першым паўгоддзі 2026 года ў Магілёўскай вобласці выяўлена 234 “дэструктыўныя інфармацыйныя каналы” ў інтэрнэце, паведамляе Генеральная пракуратура.
У суды накіраваныя заявы аб прызнанні згаданай інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
“Аналіз паведамленняў, пастоў, відэафайлаў і іншага апублікаванага кантэнту паказаў, што ён накіраваны на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў краіне, а таксама папулярызацыю пратэстнай актыўнасці”, — адзначаецца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што асаблівая ўвага надавалася “выяўленню інфармацыйных крыніц, якія спрыялі рэабілітацыі нацызму, распаўсюджванню нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі”.
Пракуратура Чавускага раёна ў месенджары “Тэлеграм” выявіла 119 стыкераў пад назвай “Nazi to die”, адзначае ведамства, гэтыя стыкеры прадстаўленыя ў выглядзе піктаграм-эмаціконаў з выявай Адольфа Гітлера і анімэ-персанажаў. На стыкерах, як заяўляецца, дэманстравалася нацысцкая сімволіка і атрыбутыка ў выглядзе свастык, рун, у тым ліку сімвалаў “Мёртвай галавы” і “нацысцкага арла”, сонечнага кола “Чорнае сонца”, сцяга нацысцкай Германіі.
У выніку паводле заявы пракурора Чавускага раёна тэлеграм-стыкеры прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
8 ліпеня паведамлялася, што паводле пастаноў пракурора Магілёўскай вобласці ў першым паўгоддзі 2026 года абмежаваны доступ да дзевяці інтэрнэт-рэсурсаў.
Сілавыя структуры атрымалі права блакаваць інтэрнэт-рэсурсы ў верасні 2025 года згодна з пастановай урада № 476 “Аб парадку прымянення мер абмежавальнага характару”.
Пасля падзей 2020 года ўлады ўзмацнілі кантроль за распаўсюджваннем інфармацыі ў інтэрнэце.
Крытыка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прыводзіць да вызначэння інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі”, дэ-факта пераводзячы іх у разрад забароненых і пераследаваных.
Такі статус у Беларусі за апошнія пяць гадоў атрымала большасць незалежных СМІ.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЭксперты назвалі "кіраваную перадачу ўлады зверху" найбольш верагодным сцэнарыем сыходу Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка



