Мінск 16:48

МНС ліквідавала пажар у інтэрнаце ў Дрыбіне

20 верасня, Позірк. Аб ліквідацыі пажару ў Дрыбіне (Магілёўская вобласць) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Узгаранне здарылася напярэдадні вечарам, гаворка аб інтэрнаце, размешчаным на вуліцы Юбілейнай.

“На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася задымленне на трэцім паверсе”, — паведамляе ведамства.

Адзначаецца, што “ў выніку спрацоўкі маўленчага апавяшчэння аб пажары з будынка эвакуяваныя 40 чалавек, з іх чацвёра дзяцей”.

Пацярпелых няма.  Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы пажару працавалі дзве адзінкі тэхнікі МНС.

Падзяліцца: