Пазітыўнае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў вырасла за год — даследаванне

19 верасня, Позірк. Пра рост пазітыўнага стаўлення ўкраінцаў да беларусаў сведчаць вынікі даследавання “Беларуская палітыка і культура ў грамадскай думцы Украіны”, якое Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” правёў 31 жніўня — 11 верасня 2026 года.
Вынікі праведзенай працы прадстаўленыя на V Форуме Астрожскіх, які праходзіць 18–19 верасня ў Кіеве. У супрацы з даследчай кампаніяй Info Sapiens ва Украіне была апытаная 1 тыс. чалавек.
Згодна з вынікамі даследавання, пазітыўна да “беларусаў (грамадзян Беларусі)” ставіцца 44,5% рэспандэнтаў (у кастрычніку 2025 года — 35,6%; кастрычніку 2023-га — 33,9%; жніўні 2022-га — 37,8%), негатыўна — 36,1% (49,7%; 50,9%; 49,3%), не змагло адказаць — 18,4% (14%; 15,2%; 12,4%).
Даследчыкі звярнулі ўвагу на тое, што лепш да грамадзян Беларусі ў 2026 годзе ў рэгіёне ставяцца жыхары Латвіі (пазітыўна — 50,4%; негатыўна — 25,3%; не змагло адказаць — 24,3%) і Польшчы (49,8%; 17,6%; 32,6%), горш — жыхары Літвы (37,1%; 36,6%; 26,3%).
Да беларусаў, што жывуць ва Украіне, пазітыўна ставіцца 78% рэспандэнтаў-украінцаў (негатыўна — 4,2%; не змагло адказаць — 17,7%), што жывуць у Польшчы — 55,7% палякаў (16,5%; 27,8%), што жывуць у Літве — 41,9% літоўцаў (30,9%; 27,2%).
Пра тое, што стаўленне да беларусаў пасля пачатку развязанай Расіяй у 2022 годзе поўнамаштабнай вайны змянілася да горшага, заявіла 49,5% украінцаў — удзельнікаў апытання; не змянілася — 47,1%; змянілася да лепшага — толькі 0,4%. Не змагло адказаць на гэтае пытанне 2,9% апытаных.
“Вайсковую і палітычную падтрымку РФ з боку Беларусі” назваў прычынай пагаршэння стаўлення да беларусаў 71% рэспандэнтаў ва Украіне, “бяздзейнасць, маўчанне, пасіўнасць, адсутнасць пратэстаў супраць улады” — 14,5%; “прэтэнзіі да ўлады і Лукашэнкі” — 5,3%; “асабісты досвед зносін з беларусамі” — 2,6%; “адсутнасць падтрымкі, абыякавасць да Украіны”, а таксама “дрэннае, варожае стаўленне беларусаў да Украіны і ўкраінцаў” — па 2,1%. Іншую прычыну назвала 6,5% удзельнікаў апытання, не змагло адказаць — 2,6%.
Легітымным кіраўніком Беларусі і прадстаўніком волевыяўлення народа Аляксандра Лукашэнку лічыць 8,6% рэспандэнтаў-украінцаў (у 2025 годзе — 9,4%; 2022-м — 5%), лічыць, што “хутчэй так” — 7,9% (7,5%; 5,2%), лічыць, што “хутчэй не” — 19,3% (17,9%; 15,4%), не лічыць яго такім — 56,6% (57,5%; 68,1%). Не змагло адказаць — 7,5% (7,5%; 6,3%).
Пра Святлану Ціханоўскую як пра лідара беларускіх дэмакратычных сіл, які супрацьстаяў Лукашэнку ў 2020 годзе, ведае 58,9% апытаных (у 2025-м — 66%; 2023-м — 72,6%; 2022-м — 76,5%), не ведае — 40,8% (33,1%; 27,4%; 23,5%).
Беларускія падраздзяленні, што ваююць на баку Украіны (полк Каліноўскага, “Пагоня” ды інш.), вядомыя 58,7% рэспандэнтаў (61,5%; 62,2%; 69,9%), не вядомыя — 40,8% (38,3%; 37,8%; 30,1%).
На думку 54,4% удзельнікаў апытання, адказнасць за ўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі маюць несці “беларуская дзяржава і ўлада”; 28,6% — “і дзяржава, і грамадства”; “беларускае грамадства (грамадзяне Беларусі)” — 2,6%; “ніхто: беларусы не вінаватыя / не ўдзельнічаюць” — 8,2%. Не змагло адказаць — 6,2%.
Адметна, што 75,1% апытаных выказалася за тое, каб не дапускаць Беларусь да патэнцыйных перамоў пра завяршэнне вайны РФ супраць Украіны; 13,8% бачыць яе пасярэднікам на такіх перамовах; 3,6% — паўнавартасным удзельнікам перагаворнага працэсу. Не змагло адказаць 7,5%.
Больш жорсткі стыль зносін Украіны з уладамі Беларусі “цалкам падтрымлівае” 55,3% рэспандэнтаў; “хутчэй падтрымлівае” — 22,4%; “катэгарычна не падтрымлівае” — 9,3%; “хутчэй не падтрымлівае” — 7,5%. Не вызначылася з пазіцыяй па гэтым пытанні 5,5%.
У той жа час супрацу з “прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі” Беларусі, якая актывізавалася з нядаўняга часу, “цалкам падтрымлівае” 25% удзельнікаў апытання; “хутчэй падтрымлівае” — 42,4%; “хутчэй не падтрымлівае” — 14,8%; “катэгарычна не падтрымлівае” — 6,7%. Не змагло адказаць — 11,2%.
“Абмежаваная супраца — толькі ў відавочна выгадных для Украіны сферах” мае быць асновай палітыкі Кіева ў дачыненні да Мінска на думку 45,8% апытаных, “палітыка знешнепалітычнай ізаляцыі ды санкцый” — 17,6%; “палітыка вайсковага стрымлівання” — 15,7%, “шырокая супраца і партнёрства” — 13,9%. Не змагло адказаць на гэтае пытанне 9,8%.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

